Гістарычная даведка
Ідэя стварэння балотнага запаведніка на Палессі належыць польскаму акадэміку В.Шаферу. Для такога запаведніка ён прапанаваў у 20-30-ыя гады ХХ стагоддзя альманскі балотны масіў, які быў размешчаны ў міжрэччы Гарыні і Сцвігі.У той жа час польскі балотазнаўца С.Кульчынскі правёў даследаванне балот заходняй часткі Палесся і надрукаваў вынікі ў манаграфіі “Тарфянікі Палесся” ў 1939 годзе. Так, на пачатку 40-ых гадоў была падведзена навуковая база для стварэння запаведніка.
У 1957-1958 гг. гэта ідэя была ўспрынята дырэктарам Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР акадэмікам Н.У.Смольскім, які даручыў супрацоўніку батанічнага сада, балотазнаўцу, які займаўся праблемамі лясной меліярацыі, Л.П. Смоляку абгрунтаваць стварэнне балотнага запаведніка. Абгрунтаванне было выканана ў 1961 годзе.
Прыпяцкі дзяржаўны ландшафтна-гідралагічны запаведнік быў арганізаваны 3 чэрвеня 1969 г. (Пастанаўленне СМ БССР №200 ад 03.06.1969 года “Аб арганізацыі Прыпяцкага дзяржаўнага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка”) на плошча 61,5 га. у складзе Міністэрства лясной гаспадаркі. Затым ён перайшоў пад кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэта па экалогіі БССР. У жніўні 1994 года запаведнік плошчай 65 050 га. быў перададзены пад Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта РБ. У 1995 годзе пры запаведніку створана эксперыментальнае лесапаляўнічая гаспадарка (ЭЛПГ) “Ляскавічы”.
У чэрвені 1969 г. быў арганізаваны Прыпяцкі дзяржаўны ландшафтна-гідралагічны запаведнік, які з 1996 года пераўтвораны ў Нацыянальны парк "Прыпяцкі".
У 1998 годзе пачаў функцыяніраваць музей прыроды.