RU BY EN

Флора і фаўна

Раслінны свет

 У парку сустракаюцца лясны, лугавы, кустарнікавы і водны тыпы  расліннасці

На долю лясоў прыходзіцца больш за 75% яго тэрыторыі. Найбольш шырока тут распаўсюджаны саснякі (45,6% ад пакрытай лесам плошчы) і дубровы (12,2 %). Своеасаблівыя насаджэнні фарміруюць бяроза пушыстая (6,9 %) і бяроза барадаўчатая (12,7 %), вольха чорная (8,1 %), ясень (1,7 %), граб (0,6 %), асіна (1,7 %). Зрэдку сустракаюцца кляноўнікі, ліпнякі, дрэвавідныя вербнікі.

 Флора

 Флора парка прадстаўлена 1073 відамі вышэйшых раслін, сярод якіх 22 віды дрэў і 32 віды кустарнікаў, а таксама 196 відамі імхоў, 184 відамі лішайнікаў, 321 відам водарасцей, 47 відамі раслін, занесеных ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод іх баранец звычайны, воўчаягаднік баравік, кубышка кудраватая, сальвінія плаваючая, гарлачык белы, сон-трава, азалія панційская, сліва калючая, ірыс сібірскі, зубянка клубненосная і іншыя. 

 Фаўна

На тэрыторыі НП «Прыпяцкі» пражывае 45 відаў млекакормячых, 255 відаў птушак, 7 відаў рэптылій, 11 відаў амфібій, 45 відаў рыб, болей за 3300 відаў беспазваночных жывёл, з іх больш 2500 насякомых.  

Млекакормячыя прадстаўлены 6 атрадамі: Насякомаядныя (Insectivora) – 5 відаў, Рукакрылыя (Chiroptera) - 5, Зайцападобныя (Lagomorpha) - 2, Грызуны (Rodentia) - 19, Драпежнікі (Carnivora) – 9 і Парнакапытныя (Artiodactyla) - 5 відаў.

З капытных жывёл найбольш шматлікі алень благародны (до 900-1100 асобін) і казуля (да 500-600 асобін). Акліматызаваныя віды млекакормячых - андатра, амерыканская норка, янотападобная сабака - добра прыжыліся на тэрыторыі парка. Рэакліматызаваны белавежскі зубр (у 1987 г.) і благародны алень (у 1995 г.). На сёняшні час зубр прадстаўлены 3 субпапуляцыямі, у тым ліку 2 субпапуляцыі асноўнага генафонда і 1 субпапуляцыя – рэзеўранага. Агульная колькасць зубровых статкаў – каля 94 асобін. Колькасць благароднага аленя расце вельмі хутка.

Натуральны баланс жывёл падтрымліваецца такімі драпежнікамі, як воўк, лісіца, рысь, лясная куніца, лясны тхор, гарнастай.

З чырвонакніжных відаў у парку маюцца еўрапейская норка (1 катэгорыя аховы), зубр (2 катэгорыя), еўрапейская рысь (2 катэгорыя), барсук (3 катэгорыя), садовая соня (3 катэгорыя), соня-палчок (3 катэгорыя), арэшнікавая соня (4 катэгорыя).

Птушкі. Арнітафаўна Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» ўключае ў сябе 256 відаў птушак, што складае 98% ад фаўны пярнатых Палесся і 79% ад арнітафаўны ўсей краіны! З агульнага ліку відаў пярнатых, занесеных у Чырвоную Кнігу Беларусі – 65 сустракаецца ў НП «Прыпяцкі». Гэта больш за 90% птушак-чырвонакніжнікаў ўсей краіны! Сярод іх шэры журавель, чорны бусел, балотная сава, зялёны дзяцел, белая лазароўка, арлан-белахвост.

Пойма Прыпяці – буйнейшае міграцыённае русла пералётных птушак у Еўропе. Пачынаючы з сакавіка, тут нясконцымі патокамі пралятаюць тысячы гусей, качак, кулікаў, крачак, чаек, буслоў, бакланаў і іншых груп птушак.

 

Віды раслін, занесеных у Чырвоную Кнігу РБ

Віды раслін, занесеных у Чырвоную Кнігу РБ

Спіс рэдкіх раслін Нацыянальнага парка «Прыпяцкі»

 

Назва віду

Катэ-горыя

Месцазнаходжанне

Стан
цэнапапляцыі

1.

Рыччыя жалобчатая -
RicciacanaliculataHoffm.

II

У пясчаным кар'еры, які зарастае, кв. 304

Невядома

2.

Брыёгаплокладыум
дробналісны -
Bryohaplocladiummicrophyllum
Wat
etIwats.

III

У дубраве пап., кв. 108 , у дубраве арляк.-чар. кв. 306

Невядома

3.

Лікападыела заліваемая  - 
Lycopodiellainundata(L.) Holub.

IV

Па ўсяму парку

Добра

4.

Баранец звычайны  - 
Huperziaselago (L.)Bernh
Ex Schrank ex Mart.

IV

Кв. 530, 592

Здавальн.

5.

Хвошч вялікі  - 
EguisetumtelmatejaEhrh.

I

Каля

в. Макаравічы

Невядома

6.

Сальвінія плаваючая  -
Salvinianatans (L.)All.

IV

Пойменные азёры

Добра

7.

Хахлатка праміжковая  -
Corydalis intermedia (L.) Merat.

III

Кв. 190

Невядома

8.

Ваўчаягаднік баравы  - 
DaphnecneorumL.

I

Кв. 615, 616, 631, 632

Здавальн.

9.

Журавіны дробнаплодныя  -OxycoccusmicrocarpusTurozexRu.

III

Балоты, по ўсім парку

Невядома

10.

Кубышка белая - NymphaeaalbaL.

III

Пойменные азёры

Выдатна

11.

Прастрэл лугавы -
Pulsatillapratensis (L.) Mill. S.L.

IV

Кв. 139, 188, 305

Невядома

12.

Купальніца еўрапейская  - 
GrolliuseuropaeusL.

IV

Кв. 141

Невядома

13.

Павойнічак воднапярэчны  - 
ElatinehidropiperL.

II

Днішча старыцы у нав. в. Хлупін, дастаткова часта.

Невядома

14.

Пыльцагалоўнік чырвоны  - 
Cephalantherarubra(L.) Rich.

III

Кв. 140, 186, 305, 631

Невядома

15.

Ятрышнік клапаносны  -
Orchiscoriophora L.

II

Луг каля в. Хільчыцы

Невядома

16.

Гваздзіка армерыяпадобная  - 
DianthusarmeriaL.

II

Кустарнік каля

в. Хочань, Азяраны

Невядома

17.

Зубянка клубненосная - 
DentariabulbiferaL.

IV

Па ўсім парку

Здавальн.

18.

Верба чарнічная - 
SalixmyrtilloidesL.

III

Кв. 502, 560

Добра

19.

Рададэндрон жоўты   -
RhododendronluteumSweet.

II

Рычаўскае л-ва

Здавальн.