Асаблівасці ландшафта
Асаблівасці ландшафта
Ландшафную аснову парка складаюць лясы, якія разам з балотамі і пойменна-рачнымі комплексамі займаюць кал 95% плошчы.
На поўначы парка працякае рака Прыпяць з шырокай поймай, прадстаўленай ляснымі, лугавымі, кустарнікавымі, балотнымі і воднымі экасістэмамі.
У бязлеснай частцы поймы раскінуліся своеасаблівыя лугі з буйнай травяністай расліннасцю, каларыт якім надаюць адзінкавыя дрэвы і групы нізкарослых кустарнікаў, а таксама балотцы і старычныя азёры.
Пойменныя лясы, сфарміраваныя ва ўмовах пастаяннага затаплення паводкавымі водамі, найбольш захаваліся з ўсіх пойменных лясоў басейна Прыпяці і Дняпра. Яны ўнікальныя для ўсёй Усходнееўрапейскай раўніны.
У пойме ў любую пару года позірку адкрываюцца непаўторныя найпрыгажэйшыя прыродныя пейзажы. Але яна найбольш прыгожая вясной, калі вялізарныя прасторы лугоў і балот , кустарнікаў і лясоў пакрываюцца паводкавымі водамі і ўтвараюць так званае “Герадотава мора”. На мелкаводдзях заліўных лугоў і затопленых паводкавымі водамі лясоў нерастуюць лешч, шчука, чахонь, плотка, язь, окунь.
Багатай разнастайнасцю характарызуюцца дубровы, ясеннікі. Мелкаліставыя лясы першай надпойменнай тэрасы, якая чаргуецца ў паніжэннях з чарнаальшаннікамі, вербнымі кустамі і нізіннымі балотамі.
Сярэдняя паласа парка прадстаўлена буйнейшым у Еўропе масівам пераходных і верхавых балот плошчай 30 000 га. Пераходныя балоты пакрыты насаджэннямі бярозы пушыстай, верхавыя – нізкарослай сасной, сустракаюцца адкрытыя прасторы. На балотах водзіцца лось і дзікі кабан, розныя віды кулікоў, журавель, глушэц, а па берагах рэчак і ручаёў сустракаюцца пасяленні бабра.
У пераходнай паласе ад балот да сухадолаў і ўздоўж вадатокаў растуць астраўныя ельнікі – рэлікты сярэдняга галаценавага перыяду.
На поўдні парка на пясчаных буграх, градах і дзюнах водна-ледніковай раўніны растуць тыпічныя палескія сасновыя бары.





