ТО "Тураў+"
Гасцініца "Тураў плюс"
тэл./факс: +375 02353 75644,45, ресепшн: 75796, 97 гасцініца "Тураў плюс", npturov@tut.by
У ціхім, утапаючым у зеляніне кутку, слаўнага старажытнага Турава, пры ўездзе ў горад, недалёка ад цэнтра прымае гасцей турыстычны аб'ект Нацыянальнага парку "Прыпяцкі « - недарагая, камфартабельная гасцініца" Тураў+", прапаноўваючы ўсім жадаючым гасцям спыніцца ў адна- і двухмесных нумарах класа люкс, полулюкс, стандарт:
- двухпакаёвыя аднамесныя (люкс) – 4 нумары
- двухпакаёвыя аднамесныя-4 нумары
- двухмесныя (стандарт) – 8 нумароў
- аднамесныя (стандарт) – 4 нумары
У люксах і аднамесных нумарах магчымая арганізацыя дадатковага койка-месца. Усе нумары абсталяваны санвузлом, душавой кабінай, тэлевізарам, халадзільнікам.
На кожным паверсе размешчаны утульныя холы з кветкавай аранжарэяй для адпачынку і працы.
На першым паверсе гасцініцы знаходзіцца прасторнае кафэ з вытанчаным інтэр'ерам на 40 месцаў (магчыма размяшчэнне да 60 чалавек), дзе разам з традыцыйнымі беларускімі стравамі (каўбаскі па-хатняму, дранікі па-Прыпяцку, бабка з грыбамі, аладкі бульбяныя з мясам «калдуны») падаём сучасныя стравы: свініна далікатэсная, лангет-ялавічына, эскалоп па-хатняму, філе птушкі ў сыры і многае іншае. Кафэ ідэальна падыходзіць для правядзення вясельнай імпрэзы, сямейнага адпачынку і карпаратываў.
Гасцініца размешчана на вялікай і ўтульнай тэрыторыі з разнастайным насаджэннем дрэў і кветак. Для гасцей устаноўлены лавачкі для адпачынку ў цені каля высокіх туй, бяроз і алей, якія насычаюць асаблівым водарам тэрыторыю, гэта і многае іншае ствараюць ўражанне, што трапіў у казку, усё настолькі прыгожа, чыста і акуратна.
Маецца аўтамабільная і аўтобусная стаянкi, абсталяваныя відэаназіраннем. У летні час сярод кветак і зеляніны дзейнічае адкрытая тэраса для арганізацыі харчавання на адкрытым паветры, дзе ўсталёўваюцца пластыкавыя столікі (да 40 месцаў).
Для адпачынку з дзецьмі абсталявана прасторная дзіцячая пляцоўка з горкай, спартыўнай лесвічкай, арэлямi і пясочніцай вакол баярашнiка, паблізу верб, у цені з фігурамі мядзведзяў, лісы, рысі і пявучага глухара.
На памяць аб знаходжанні ў Тураве і нацыянальным парку можна набыць разнастайныя сувеніры, прысвечаныя тутэйшым месцам і Беларусі ў цэлым. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца асвячоная статуэтка Кірылы Тураўскага (царкоўны дзеяч, рэлігійны асветнік, набожны прапаведнік, вялікі кніжнік, паэт «які заслужана названы " Залатавустам, якi прасiяў больш за ўсіх на Русі»); унікальная кніга-фотаальбом «Маё Палессе», аўтар якога нарадзіўся, вырас і працуе на Палессе,і толькі чалавек, які валодае такімі якасцямі, як прастата, дабрыня, працавітасць, любоў да роднай прыродзеы мог стварыць такі фотаальбом.
Адпачываючы ў нас, Вы можаце пабываць з нашым экскурсаводам на агляднай экскурсіі па славутасцях, якімі славіцца наш горад: растуць каменныя крыжы на былым месцы Барысаглебскага манастыра-ХІІв. Пакланіцца крыжам едуць тысячы вернікаў (слава пра іх цудоўнае аздараўленне вядомая далёка за межамі Беларусі, і паломнікаў тут можна ўбачыць ў любое надвор'е); наведванне Замкавай гары (руіны храма Святой Тройцы –XII-Хіііст.), якія нагадваюць аб старажытнасці і велічы горада; помнік у гонар тысячагоддзя Тураўскай епархіі; Царква Усіх Святых (пабудавана ў 1810г.), у якой можна ўбачыць мноства старадаўніх абразоў, сярод якіх абраз святога Мікалая Цудатворца, напісаная на металічным палатне, міраструменіла некалькі гадоў таму, каменны крыж-Хв; Кафедральны сабор свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх прыцягвае сабой увагу, бо праглядаецца з розных бакоў горада: высокі, беласнежны з залатымі купаламі (можна ўбачыць абраз Божай Маці замілаванне, цалкам вышытая бісерам – падарунак Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі, машчавік з часцінкамі мошчаў святых угоднікаў).
Адпачываючы ў нас, Вы можаце пабываць з нашым экскурсаводам на агляднай экскурсіі па славутасцях, якімі славіцца наш горад: растуць каменныя крыжы на былым месцы Барысаглебскага манастыра-ХІІв. Пакланіцца крыжам едуць тысячы вернікаў (слава пра іх цудоўнае аздараўленне вядомая далёка за межамі Беларусі і паломнікаў тут можна ўбачыць і ў любое надвор'е); наведванне Замкавай гары (руіны храма Святой Тройцы –XII-Хіііст.), якія нагадваюць аб старажытнасці і велічы горада; помнік у гонар тысячагоддзя Тураўскай епархіі; царква акоў горада: высокі, беласнежны з залатымі купаламі (можна ўбачыць абраз Божай Маці замілаванне, цалкам вышытая бісерам – падарунак Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі, машчавік з часцінкамі мошчаў святых угоднікаў).
Палессе кліча на святы:
19 студзеня – вялікае свята Хрышчэння шырока святкуецца на святой зямлі ў старажытным Тураве. Літургія праходзіць у кафедральным саборы святых Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, далей хрэсны ход да Р. Струмень, асвятленне вады і ўрачыстае адкрыццё свята. Запрашаем акунуцца ў хрышчэнскай вадзе на святой зямлі ў спецыяльна падрыхтаванай купелі, пасля чаго вы адчуеце як ваш настрой зменіцца, умацуйцеся ў веры, пазбавіцеся ад хвароб і атрымаеце зарад энергіі на цэлы год. Прадастаўляюцца палаткі для пераапранання, гарачы чай. У рамках свята праходзяць гулянні з канцэртнай праграмай.
11 мая – у дзень памяці свяціцеля Кірылы Тураўскага праходзіць боская літургія, якую ўзначальвае мітрапаліт Павел над падмуркам старажытнага Траецкага кафедральнага сабора, разбуранага землятрусам у ХІІІв. Далей удзельнікі ўрачыстасці пройдуць да помніка свяціцелю Кірылу і зробяць слаўленне. З году ў год у гэты дзень праваслаўныя хрысціяне ўспамінаюць набожнае жыціе епicкапа, нашчадкі захоўваюць і шануюць памяць свяціцеля за яго духоўна-асветніцкую спадчыну, якая з'яўляецца для ўсяго ўсходняга славянства сімвалам адзінства славянскіх народаў.
13 верасня – у саборы Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх у памяць заступнікаў мужа і жонкі Пятра і Фяўронні Мурамскіх штогод праводзіцца масавае вянчанне для ўсіх жадаючых. У самым сэрцы беларускага Палесся ў аграгарадку Ляскавічы праз кожны год у жніўні месяцы праходзіць Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся", які ўжо стаў брэндам Гомельскай вобласці!
Мерапрыемства мае насычаную канцэртную праграму, выставы рамеснай і народнай творчасці, якія ў поўнай меры адлюстроўваюць своеасаблівасць і ўнікальнасць палескага краю, праходзіць форум з цэрымоніяй ўручэння памятнага знака "Ганаровы паляшук», праводзіцца конкурс прыгажосці «Палесская прыгажуня», фотавыставы «Знакамітыя палешукі", конкурсу маладой сям'і і свята ручніка. Запрашаем на фестываль "Кліч Палесся" пражыць па-палеску сапраўдны дзень!
Словы аўтара С. Н. Бамбізы з кнігі "Маё Палессе" будуць як ніколі дарэчы: "Чым даўжэй я жыву на свеце, бываючы ў розных краях, тым больш люблю родны край, захапляючыся сваёй Радзімай-Беларуссю, сваім Палессем, сваімі людзьмі. Захапляюся лясамі і балотамі, палямі і лугамі, нашай прыгажуняй Прыпяццю, ні з чым не параўнальнай поймай вялікай ракі, званай у народзе «балонне»
Палессе заўсёды прыцягвала арнітолагаў, фатографаў, гісторыкаў, рыбакоў... I нават, калі ў вас няма пэўных прыхільнасцяў і вы вырашыце адпачыць у нас, то дакладна не пралічыцеся, бо проста любавацца прыгажосцю прыроды можна ўжо з акна нашай гасцініцы, а ледзь праехаўшы на машыне, на ровары або проста прайсціся пешшу - ўбачыце прыгажосці шырокай Прыпяці, зялёных лугоў у ваколіцах горада і зачаравальнага Прыпяцкага парку!