RU BY EN

Гасцініца «Над Прыпяццю»

Мы рады вітаць Вас у гасцініцы "Над Прыпяццю"!

Наша гасцініца адкрылася ў 2009 годзе і стала годным турыстычна-рэкрэацыйным аб'ектам аграгарадка Ляскавічы. 
На сённяшні дзень мы валодаем неабходнай інфраструктурай для якаснага абслугоўвання турыстаў, гасцей і жыхароў горада. 
Гасцініца "Над Прыпяццю" складаецца з 2-х паверхаў і ўключае ў сябе 38 месцаў: з іх, 6 нумароў люкс, 5 нумароў «Кінг-сайз», 1 нумар для інвалідаў і 13 камфортных нумароў 1-ай катэгорыі з 2-ма паасобнымі ложкамі. У гасцініцы маецца ліфт. 

Ва ўсіх нумарах ёсць кандыцыянер, плазменны тэлевізар, электрачайнік, фен, тэлефон, інтэрнэт.  

Работнікі гасцініцы - гэта навучаныя людзі, якія маюць спецыяльную адукацыю і кваліфікацыйныя разрады. Калектыў гасцініцы дастаткова малады, але мае вялікія напрацоўкі ў сваёй справе. Работнiкi распаложаць да сябе жаданнем убачыць Вас яшчэ раз.

Прыязджайце да нас і пераканайцеся ў гэтым самі.

У левым крыле будынка гасцініцы знаходзіцца рэстаран

Рэстаран "Над Прыпяццю".

Размешчаны на 1 паверсе гасцінічнага комплексу. Тут заўсёды можна смачна паснедаць, паабедаць і правесці прыемна вечар за вячэрай.

Рэстаран ўключае агульную залу, якая складаецца з 48 месцаў і рыбную залу, якая складаецца з 15 месцаў. Агульная зала аформлены ў стылі ўтульнага дома паляўнічага і вытрыманы ў цёплых танах карычнева-бежавай каляровай гамы з выкарыстаннем дрэва. Рыбная зала гэтак жа парадуе Вас сваім вытанчаным інтэр'ерам і абкружыць лёгкай аўрай рамантыкі. Чучалы жывёл, ненадакучліва глядзячы на Вас з розных бакоў залы, напоўняць залу атмасферай палескай казкі. Атмасферу камфорта падтрымае прыемная музыка і нашы стравы традыцыйнай беларускай кухні, якія задаволяць густ самага патрабавальнага гурмана.  

Заўсёды натуральныя і свежыя прадукты, шчодрыя порцыі, ветлівае і ўважлівае абслугоўванне.  

У левым крыле знаходзіцца конференцзал на 16 засядацеляў

На тэрыторыі каля будынка гасцініцы ёсць ахоўная аўтастаянка, а так сама праезд з гасцявымі і парковачнымі месцамі, у тым ліку, для паркоўкі машын інвалідаў.

Разнастаіць і дапоўніць знаходжанне ў гасцініцы можна, наведаўшы трэнажорную залу або залу боўлінга і більярда, а аматараў - пара-сауну або басейн, які зроблены па самым сучасным праекце.

Іншыя месцы пражывання

Турыстычны комплекс «Дарашэвічы»

Багатая прыродная спадчына Нацыянальнага парку прыцягвае сюды нямала экатурыстаў для даследавання дзікай прыродзы.

Турыстычны комплекс "Хлупінская Буда"

Апорная база "Хлупінская Буда" размешчана ў маляўнічым кутку Палесся, недалёка ад ракі Прыпяць абапал прыгожага лесу.

Катэдж «Сосны»

Катэдж валодае шасцю 2-хмеснымі нумарамі. Вас чакае жыватворнае паветра хвойнага лесу і непаўторны водар хваёвай смалы.

ТО "Тураў+"

У ціхім, утапаючым у зеляніне куточку, слаўнага старажытнага Турава, пры ўездзе ў горад, недалёка ад цэнтра прымае гасцей турыстычны аб'ект Нацыянальнага парку "Прыпяцкі" гасцініца «Тураў +»