RU BY EN

Месцазнаходжанне

Нацыянальны парк “Прыпяцкі” размешчаны на поўдні Беларусі ў Палескай геаграфічнай вобласці ў міжрэччы Прыпяці, Сцвігі і Убарці. Яго геаграфічныя каардынаты: 52 градусы паўночнай шырыні і 28 градусаў усходняй даўжыні. 
У адміністрацыйных адносінах парк размяшчаецца на тэрыторыі Жыткавіцкага, Лельчыцкага і Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці.Офіс знаходзіцца ў а.г. Ляскавічы за 260 км ад горада Гомеля і за 350 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя размешчана ў горадзе Жыткавічы – 25 км паўднёвей Турава.

Месцазнаходжанне нацыянальнага парка “Прыпяцкі”