• Прырода

    Багатая прыродная спадчына Нацыянальнага парка прываблівае сюды шмат экатурыстаў,  цікавасць якіх заснавана на назіраннях за  відамі фаўны ў дзікай прыродзе.

  • Прырода

    Багатае прыродную спадчыну Нацыянальнага парку
    прыцягвае сюды нямала турыстаў,
    дапытлівасць і цікавасць якіх заснаваны на
    назіраннях відаў у дзікай прыродзе.

  • Прырода

    Багатае прыродную спадчыну Нацыянальнага парку
    прыцягвае сюды нямала турыстаў,
    дапытлівасць і цікавасць якіх заснаваны на
    назіраннях відаў у дзікай прыродзе.

Пра Нацыянальны парк

Агульныя звесткі

На поўдні Беларусі на плошчы 6.1 млн га раскінулася вялікая Палеская нізіна, якая доўжыцца з захаду на ўсход больш чым на 500 км. Палессе – гэта дзівосны край нізін і раўнін, лясоў і балот, якія працяты шматлікімі рэкамі, рэчкамі і крыніцамі, якія павольна нясуць свае воды ў Прыпяць і Дняпро, які ўпадае ў Чорнае мора.

У сярэднім цячэнні ракі Прыпяць размешчана Прыпяцкае Палессе. Менавіта тут, у міжрэччы Прыпяці, Сцвігі і Уборці, і знаходзіцца Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.


Ландшафтныя асаблівасці

У заліўной бязлеснай частцы поймы, на невысокіх пагорках, раскінуліся лугі з буйнай травяністай расліннасцю і каларытнымі дубамі. У больш нізкіх мясцінах растуць кустарнікавыя і дрэвападобныя вербы. Нізінныя балоты, азёры… У такіх мясцінах гняздуецца мноства птушак. Увесну пойма заліваецца паводкавымі водамі, бывае вада пакрывае да 80% тэрыторыі. Сюды, на мелкаводдзе заліўных лугоў і лясоў, прыходзяць на нераст касякі рыб: ляшча, чахоні, платвы, язя.

Лясы Нацыянальнага парка лічацца найбольш захаванымі сярод пойменных лясоў басейна Прыпяці і Дняпра. Яны ўнікальныя для ўсей Усходнееўрапейскай раўніны. Багатай разнастайнасцю характарызуюцца дубровы, ясеннікі. Дробналіставыя лясы першай надпойменнай тэрасы, якая чаргуецца ў паніжэннях з чарнаальшаннікамі, вербнымі кустамі і нізіннымі балотамі.

Другая надпойменная тэраса прадстаўлена самым вялікім у Еўропе масівам пераходных і верхавых балот плошчай каля 30000 га.

На поўдні парка на пясчаных пагорках, градах і дзюнах водна-ледніковай раўніны растуць тыповыя палескія сасновыя бары.


Самабытная культура насельніцтва краю

Калі гаварыць аб людзях, якія пражываюць на тэрыторыі Нацыянальнага парка, трэба перш за ўсё ўспомніць пра такія якасці, як чэснасць, прастата, дабрыня і працавітасць, якімі заўсёды адрозніваліся продкі сялян-палешукоў, што пражывалі з даўніх часоў на гэтай тэрыторыі.

З году у год расло ўменне палешука. Ён набываў неабходныя навыкі працоўнага жыцця, асвойваў бондарскае і цяслярнае рамясло, вучыўся плесці з лыка і берасты, каваць у кузні, вырабляць аўчыны і футры пушных жывёл. Летам з ранку правяраў прынады на рыбу. Касіў сена, бортнічаў, гнаў дзёгаць і смалу, сек лес; вечарам займаўся вырабам і рамонтам разнастайнага дамашняга інвентару. Зімой паляваў на баравую птушку і звера, а вечарам віў вяроўкі, вязаў сеткі, рабіў самаловы, корабы і посуд.