• Прырода

    Багатая прыродная спадчына Нацыянальнага парка прываблівае сюды шмат экатурыстаў,  цікавасць якіх заснавана на назіраннях за  відамі фаўны ў дзікай прыродзе.

  • Прырода

    Багатае прыродную спадчыну Нацыянальнага парку
    прыцягвае сюды нямала турыстаў,
    дапытлівасць і цікавасць якіх заснаваны на
    назіраннях відаў у дзікай прыродзе.

  • Прырода

    Багатае прыродную спадчыну Нацыянальнага парку
    прыцягвае сюды нямала турыстаў,
    дапытлівасць і цікавасць якіх заснаваны на
    назіраннях відаў у дзікай прыродзе.

ТА "Тураў+"

 
  Тэл./факс:+37502353 75644, 45, рэсепшн: 75796, 97Гасцініца “Тураў +”, npturov@tut.by
У ціхім зялёным куточку слаўнага старажытнага Турава, пры самым уездзе ў горад, недалёка ад цэнтра прымае гасцей турыстычны аб’ект Нацыянальнага парка “Прыпяцкі” - недарагая, камфартабельная гасцініца “Тураў +”, якая прапаноўвае ўсім жадаючым гасцям спыніцца ў 1 і 2-ухмесных нумарах класа люкс, паўлюкс, стандарт:
IMG_3965 [1024x768].JPGIMG_3970 [1024x768].JPG

– 2-хмесных 2-хпакаёвыя (люкс) – 4 нумары
– 2-хмесных 2-хпакаёвыя (паўлюкс) – 4 нумары
– 2-хмесных 1-апакаёвыя (стандарт) – 8 нумароў
– 1-намесныя 1-напакаёвыя (стандарт) – 4 нумары
У люксах і 1-намесных нумарах па жаданні наведвальнікаў арганізуецца дапаўняльнае ложак-месца. Усе нумары абсталяваны санвузлом, душавой кабінай, тэлевізарам, халадзільнікам. 
На кожным паверсе маюцца ўтульныя холы з аранжарэяй для адпачынку і працы.
IMG_3972 [1024x768].JPGIMG_3978 [1024x768].JPG

На першым паверсе гасцініцы знаходзіцца прасторнае кафэ з шыкоўным інтэр’ерам на 40 месц (па жаданні да 60 чалавек), дзе ў адным з традыцыйнымі беларускімі стравамі (каўбаскі па-хатняму, дранікі па-Прыпяцкаму, бабка з грыбамі, аладкі бульбяныя з мясам “калдуны”) прапаноўваем сучасныя стравы: свініна далікатэсная, лангет-гавядзіна, эскалоп па-хатняму, філе птушкі ў сыры і шмат чаго іншага. Кафэ ідэальна падыходзіць для правядзення вяселля, сямейнага адпачынку і карпаратываў.

Гасцініца размешчана на вялікай і добраўпарадкаванай тэрыторыі з мноствам дрэў і кветак. Для гасцей усталяваны лавачкі для адпачынку ў цяні высокіх туй, бяроз і елак, якія напаўняюць асаблівым водарам наваколле. У кожнага наведвальніка з’яўляецца адчуванне таго, быццам вы трапілі ў казку. 
На тэрыторыі маецца аўтамабільны і аўтобусны прыпынак, абсталяваныя відэакамерамі.
У летні час сярод кветак і зеляніны працуе тэраса для арганізацыі харчавання на свежым паветры, дзе ўстанаўліваюцца пластыкавыя столікі (да 40 месцаў).

Для адпачынку з дзецьмі абсталявана прасторная пляцоўка з горкай, спартыўнай лесвіцай, арэлямі і пясочніцай. Абапал пляцоўкі растуць вербы і баярышнік, сярод якіх можна убачыць фігуры мядзведзяў, лісы і глухара.
Тут жа можна набыць разнастайныя сувеніры з выявамі Беларусі і мясцовымі краявідамі, якія будуць прыемным напамінкам пра той час, калі вы наведалі Тураў і Нацыянальны парк. Асаблівым попытам у турыстаў карыстаюцца асвенчаная статуэтка Кірылы Тураўскага (царкоўны дзеяч, прапаведнік, вялікі друкар, паэт, які заслужана названы “Златавустам, праззяўшым пачэ ўсіх на Русі”); унікальная кніга-фотаальбом “Маё Палессе”, аўтар якой нарадзіўся,вырас і працуе на Палессі. І толькі чалавек, які валодае такімі якасцямі, як прастата, дабрыня, працавітасць і любоў да прыроды, змог выдаць такі фотаальбом.
   Пад час адпачынку ў нас вы зможаце пабываць з экскурсаводам на аглядавай экскурсіі: убачыць каменныя крыжы, якія растуць на месцы былога Барысаглебскага манастыра – ХII ст. Пакланіцца крыжам едуць тысячы вернікаў (слава пра іх жыватворныя магчымасці вядома далёка за межамі Беларусі, і паломнікаў можна ўбачыць штодзённа і ў любое надвор’е; наведванне Палацавай гары (руіны храма Святой Троіцы – ХII-ХIII ст.), якія напамінаюць аб старажытнасці і велічы горада; помнік у гонар тысячагоддзя Тураўскай епархіі; царква Усіх Святых (пабудаваная ў 1810г.), у якой можна ўбачыць мноства старажытных ікон, сярод якіх ікона Святога Мікалая Цудатворца, напісаная на металічным палатне (міраточыла некалькі гадоў назад); каменны крыж – Х ст.; Кафедральны Сабор свяціцелеў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх. Сабор праглядваецца з розных бакоў горада, што прываблівае ўвагу турыстаў: высокі і беласнежны з залатымі купаламі. У саборы можна ўбачыць ікону Божай Маці Замілаванне, вышытую бісерам – падарунак Прэзідэнта А.Г. Лукашэнкі, ракію з часцінкамі мошчаў святых угоднікаў.


Палессе кліча на святы:
19 студзеня – вялікае свята Хрышчэння, якое шырока адзначаецца на святой зямлі ў старажытным Тураве. Літургія праходзіць у Кафедральным Саборы святых Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, далей крыжовы ход да ракі Срумень, свенцаванне вады і адкрыццё свята. Запрашаем акунуцца ў асвенчанай хрышчэнскай вадзе на святой зямлі ў спецыяльна падрыхтаванай купелі. Вы адчуеце, як зменіцца ваша адчуванне і настрой, узмацніцеся у веры, пазбавіцеся ад нядугаў і атрымаеце зарад энергіі на цэлы год. Таксама устанаўліваюцца палаткі для пераапранання, можна выпіць кубак гарачай гарбаты. У рамках свята праходзяць народныя гулянні з канцэртнай праграмай.
11 мая – у дзень памяці свяціцеля Кірылы Тураўскага праходзіць на- божная літургія, якую праводзіць Мітрапаліт Павел над фундаментам старажытнага Троіцкага кафедральнага сабора, зруйнаванага землятрусам у ХIII ст. Далей удзельнікі свята праходзяць да помніка свяціцелю Кірылу і славяць асветніка. З году ў год у гэты дзень праваслаўныя хрысціяне ўспамінаюць благачасцівае жыціе епіскапа, нашчадкі праслаўляюць свяціцеля за яго духоўна-асветніцкую спадчыну, якая з’яўляецца для ўсяго ўсходняга славянства - сімвалам адзінства славянскіх народаў.
13 верасня – у саборы Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх у памяць апекуноў мужа і жонкі Пятра і Феўронні Мурамскіх кожны год ладзіцца масавае вянчанне для ўсіх жадаючых.
У самым сэрцы беларускага Палесся ў аграгарадку Ляскавічы, 1 раз у два гады, у жніўні праходзіць міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”, які ўжо стаў брэндам Гомельскай вобласці!

    Мерапрыемства мае насычаную канцэртную праграму, выставы народных промыслаў, якія ў поўнай меры адлюстроўваюць своеасаблівасць і ўнікальнасць палескага краю, праходзіць форум з цырымоніяй уручэння памятнага знака “Знакаміты паляшук”, праводзіцца конкурс прыгажосці “Палеская прыгажуня”, фотавыстава “Знакамітыя палешукі”, конкурс маладой сям’і і свята ручніка.
Запрашаем на фестываль “Покліч Палесся”, каб пражыць сапраўдны дзень па-паляшуцку!

Тут варта прыгадаць словы С.М. Бамбізы, аўтара кнігі “Маё Палессе” : “Чым болей жыву я на свеце, бываю ў розных краінах, тым больш люблю родны край, слаўлю сваю радзіму Беларусь, сваё Палессе, землякоў. Слаўлю лясы і балоты. Палі і лугі, нашу прыгажуню Прыпяць. Ні з чым непараўнальную пойму вялікай ракі, якую называюць у народзе “балонне”.    
Палессе заўсёды прываблівала арнітолагаў, фатографаў, гісторыкаў, рыбакоў… І нават, калі у вас няма пэўных захапленняў і калі вы вырашылі адпачыць у нас, то не прагадаеце. Сапраўды, проста любавацца прыгажосцю прыроды можна ўжо з акна нашай гасцініцы, а калі крыху праехаць на машыне, на веласіпедзе або просто прайсці пехатою, то ўбачыце ўсе краявіды шырокай Прыпяці, зялёных заліўных лугоў навокал Турава і яго ваколіц…            

Чакаем заўсёды ў госці і жадаем прыемнага падарожжа па старажытнаму Тураву і Нацыянальнаму парку «Прыпяцкі»!
Нашы Палескія месца прыйдуцца па гусце любому турысту!