Катэдж “Сосны”
Катэдж “Сосны” мае 6 двухмесных нумароў. Вас зачаруе жыватворнае паветра хвойнага лесу і непаўторны водар сасновай смалы.
Вялікі драўляны катэдж будзе радаваць вока яго самабытнай аздобленасцю: разьбяныя карункі на ліштвах і на даху тэрасы раскажуць пра традыцыйныя беларускія сімвалы яшчэ з язычніцкіх часоў.
Прасторныя светлыя нумары і нацыянальная кухня пакінуць незабыўныя ўспаміны.