Гасцініца “Над Прыпяццю”
Мы рады вітаць вас ў гатэлі “Над Прыпяццю”!
Наша гасцініца адкрылася ў 2009 годзе і стала годным турыстычна-рэкрэацыённым аб’ектам аграгарадка Ляскавічы.
На сёняшні дзень мы маем неабходную інфраструктуру для якаснага абслугоўвання турыстаў, гасцей і жыхароў аграгарадка.
Гасцініца “Над Прыпяццю” складаецца з 2 паверхаў і ўключае ў сябе 50 месц: з іх - 6 нумароў люкс, дзе з камфортам можна размясціць 2 чалавека, 5 нумараў – “Кінг-сайз”, дзе таксама могуць размясціцца 3 госці, 1 нумар – для інвалідаў і 13 камфортных нумароў 1-ай катэгорыі з 2-ма раздзельнымі ложкамі. У гасцініцы ёсць ліфт.
Ва ўсіх нумарах маецца халадзільнік, кандыцыянер, плазменны тэлевізар, электрычны чайнік, тэлефон, інтэрнэт.





У левым крыле гасцініцы знаходзіцца рэстаран.
Рэстаран “Над Прыпяццю”
Размяшчаецца на 1 паверсе гасцінічнага комплекса. Тут заўсёды можна смачна паснедаць, паабедаць і правесці прыемна вечар за вячэрай.
Рэстаран уключае агульную залу, якая мае 48 месцаў, і рыбную залу на 15 месцаў. Агульная зала аформлена ў стылі ўтульнай хаты паляўнічага і вытрымана ў цёплых танах карычнева-бэжавай каляровай гамы з выкарыстаннем дрэва. Рыбная зала таксама парадуе Вас сваім шыкоўным інтэр’ерам і акружыць лёгкай аўрай рамантыкі. Чучалы жывёл, якія неназойліва глядзяць на Вас з розных бакоў, напаўняюць залу атмасферай палескай казкі. Атмасферу ўтульнасці падтрымлівае прыемная музыка і стравы традыцыйнай беларускай кухні, якія задаволяць густ самага патрабавальнага гурмана.
Заўсёды натуральныя і свежыя прадукты, шчодрыя порцыі, ветлівае і паважлівае абслугоўванне.




У левым крыле знаходзіцца канферэнцзала на 16 чалавек.


На тэрыторыі гасцініцы ёсць ахоўны аўтапрыпынак, а таксама праезд з гасцевымі і парковачнымі месцамі, у тым ліку для паркоўкі машын інвалідаў.
Разнастаіць і дапоўніць знаходжанне ў гасцініцы можна ў трэнажорнай зале або ў зале боўлінга і більярда. А аматараў лёгкага пару запрашае саўна і басейн, зроблененыя па самым сучасным праекце.



У гасцініцы працуюць людзі, якія атрымалі спецыяльную адукацыю і кваліфікацыю. Хоць тут працуе дастаткова малады калектыў, але яны прафесіяналы сваёй справы, пасля сустрэчы з якім у Вас з’явіцца жаданне прыехаць яшчэ раз сюды.
Прыязджайце да нас і пераканайцеся ў гэтым самі.