RU BY EN

Турыстычны комплекс “Дарашэвічы”

На беразе ракі Прыпяць за 25 км ад горада Петрыкава размясціўся турыстычны комплекс “Дарашэвічы”. Комплекс ўключае два стацыянарныя корпусы і домікі летняга тыпу. Агульная плошча комплекса складае 5 га; нумарны фонд – 61 месца.

IMG_3202_2_1.jpg IMG_3732_2.jpg 

Корпус № 9


Кліентам, якія аддаюць перавагу павышанаму камфорту, прадстаўляем для адпачынку  корпус № 9 – двухпавярховы катэдж на 16 чалавек. Утульныя, з густам абстаўленыя пакоі змогуць задаволіць патрабаванні самага патрабавальнага кліента. У кожным нумары ёсць душ, кандыцыянер, ТВ. На першым паверсе знаходзіцца хол са скураной мэбляй, тэлевізарам, халадзільнікам. У кожным пакоі ёсць балкон з прыгожым відам на Прыпяць. У прасторнай і светлай сталовай Вас накормяць самымі смачнымі стравамі беларускай кухні.

IMG_3249_2_3.jpg IMG_3236_2_4.jpg SDC10037_2_5.jpg IMG_3278_2_6.jpg       


Корпус № 3 

Корпус №3 здольны размясціць 31 чалавек і ўяўляе сабой мэбляваныя ў сучасным стылі нумары: 2 люксы, 7 нумароў катэгорыі стандарт, 1нумар на 5 месц і 1 нумар на 8 месц. Ва ўсіх нумарах маецца душ, тэлевізар, кандыцыянер, халадзільнік. Тут жа да паслуг турыстаў – кафэ і ўтульная тэраса, дзе нашы павары прыгатуюць самыя смачныя стравы еўрапейскай і беларускай кухняў. На першым паверсе маецца більярд.

      


Кемпінгі прадстаўляюць сабой недарагія, летняга тыпу домікі на 2 і на 3 месцы. Агульная колькасць людзей, якія могуць адначасова знаходзіцца у доміках эканомкласа, складае 20 месцаў. У кожным нумары – асобны ложак, шафа, санвузел. Ідэальнае месца для адпачынку рыбакоў і для тых, хто аддае перавагу недарагому адпачынку.


Да паслуг нашых гасцей прадстаўляецца баня з міні-басейнам, месца з вогнішчам, альтанкамі. Маецца аўтапрыпынак, які ахоўваецца, верталётная пляцоўка.

    
      

Хто жадае можа адправіцца на водную прагулку па Прыпяці на цеплаходах “Лось”, “Паланез” і “Кірыла Тураўскі”. Кожны цеплаход можа змесціць 50 чалавек, а з прышвартаванай баржай цеплаход “Лось” здольны прыняць да 300 турыстаў. У час прагулак на цеплаходзе нашы повары могуць арганізаваць для Вас пікнік, прыгатаваць юшку з рыбы, якую вы злавілі ў Прыпяці, і накарміць самым смачным шашлыком. Маецца лодачная станцыя, дзе можна ўзяць напракат маторную лодку ў суправаджэнні вопытнага егера.