RU BY EN

Характарыстыка прадпрыемства

Згодна Пастанове Савета Міністраў БССР № 200 ад 3 чэрвяня 1969 года быў арганізаваны Прыпяцкі дзяржаўны ландшафтна-гідралагічны запаведнік, на плошчы 61,5 тыс. га і перададзены ў падначаленне Міністэрства лясной гаспадаркі.
У 1994 годзе запаведнік пераведзены ва Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у гэтым жа годзе ў яго склад ўключылі землі і маёмасць калгасаў «Ленінскі шлях» і «Чырвоны кастрычнік », на базе якіх была створана падсобная сельская гаспадарка, а ў 1995 годзе за лік перададзеных частак лясных угоддзяў Петрыкаўскага і Жыткавіцкага лясных гаспадарак створана «Эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка». У 1996 годзе запаведнік перайменаваны у Нацыянальны парк.
У цяперашні час дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» з'яўляецца многафункцыянальнай установай са шматвектарнай дзейнасцю. Акрамя выканання сваіх асноўных задач, як зберажэнне прыроднага комплексу, арганізацыі экалагічнай адукацыі, асветы і выхавання насельніцтва, распрацоўкі і ўкаранення ў практыку навуковых метадаў аховы прыроды і прыродкарыстання, установа выконвае вядзенне комплекснай гаспадаркі на аснове навукова-абгрунтаваных традыцыйных тэхналогій.
Дзейнасць Нацыянальнага парка вельмі шматвектарная, гэта вядзенне ахоўных мерапрыемстваў па выкананню прыродаахоўнага заканадаўства на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях і другіх лясных масівах, вядзенне лясной гаспадаркі, дрэваапрацоўчай вытворчасці на аснове высокапрамысловых якасных тэхналогій, развіццё сельскагаспадарчай дзейнасці, функцыянаванне гандлёвых кропак з цэхамі перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, вядзення турыстычнай дзейнасці з запрашэннем замежных грамадзян, вядзенне паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці з правядзеннем мерапрыемстваў па аднаўленню жывёльнага свету, знешнеэканамічная дзейнасць.